У бруснiцы, зараз у бруснiцы...

***
У брусніцы, зараз – у брусніцы,
Дзе гараць агеньчыкі душы,
У брусніцы, зараз у брусніцы –
У лясной сасновае глушы.

Белабокіх кропелек багацце,
Трэсне горыч на маіх губах,
І душа захоча засмяяцца,
І пакіне сэрца боль і страх.

У брусніцы спелыя, брусніцы –
Наталіцца радасцю зямлі
І прыпасці да яе крыніцы,
Як да кіслых ягад жураўлі...

17. 08. 2026 г.


Рецензии
А за что мне должно быть стыдно? Я вас не понял.

Юрий Боровицкий   17.08.2026 21:23     Заявить о нарушении