Небульбашы

НЕБУЛЬБАШЫ
леанід ПРАНЧАК

Бацькоў незабыўных пяшчотнае слова
Цяпельцам у зябкай душы:
Тутэйшыя мы і пры тым, адмыслова,
Ніякія не бульбашы!
Бо мы, беларусы, былі, ёсць і будзем,
Пакуль ты тут будзеш радзіць.
Звычайныя простыя шчырыя людзі,
Умеем і жыць і любіць.

Камусьці ты бульба,
Камусьці – зямнякі,
Картофель, патата, а мне –
Картопля!
Найлепшыя ў свеце прысмакі,
Што ёсць у маёй старане.

Чырвонае золата ўласнай гадоўлі –
Картопля з вясковай грады!
Цябе не зракуся нідзе і ніколі
У тлустыя нават гады.
Цябе спажываць мне адна асалода.
Люблю я цябе даглядаць.
Картопля!
Ты сутнасць жывога народа,
Калі гэтак можна сказаць!

Камусьці ты бульба,
Камусьці – зямнякі,
Картофель, патата, а мне –
Картопля!
Найлепшыя ў свеце прысмакі,
Што ёсць у маёй старане.

Камусьці ты бульба,
Камусьці – зямнякі,
Картофель, патата, а мне –
Картопля!
Найлепшыя ў свеце прысмакі,
Што ёсць у маёй старане.

Твой водар духмяны мне змалку дарэчы.
Я помню яго праз гады.
Картопля!
Ты сімвал Радзімы спрадвечны
На векі вякоў – назаўжды!

20.07.2025

ПРЭМ'ЕРА!

НЕБУЛЬБАШЫ
Demo version
https://www.youtube.com/watch?v=WiQJWt-1mEM

Верш – леанід ПРАНЧАК
Канцэпцыя і прадзюсіраванне – леанід ПРАНЧАК
Генерацыя музыкі – LPran AI
Вакал — LPran AI

УВАГА!
Публікуецца
ЯК ДЭМАНСТРАЦЫЙНЫ ЗАПІС
для прафесійных і самадзейных выканаўцаў.
Калі Вы хочаце выконваць гэтую песню,
калі ласка, звяртайцеся да Аўтара,
каб атрымаць тэкст і фанаграму аранжыроўкі.
Публічнае выкарыстанне тэксту і музыкі
толькі з пісьмовага дазволу праваўладальніка.

2026

Слухаць тут:
https://www.youtube.com/watch?v=WiQJWt-1mEM


Рецензии