Ад эмоцый балiць галава...
А. А.
Ад эмоцый баліць галава,
А ад радасці – кружыцца.
Так хачу я цябе цалаваць,
Ды не трэба мне тужыцца.
У цябе даўно двое дзяцей,
Толькі ноччу заходзіш у Вайбер.
Ты баішся сяброў і людзей,
Але сэрца – не айсберг.
Ты заходзіш у Вайбер, глядзіш,
Чый агеньчык гарыць там зялёны.
Я пішу, а ты ўпарта маўчыш,
Быццам мы – не знаёмы.
Так хачу я цябе цалаваць,
Ды не трэба мне тужыцца.
Не баліць у цябе галава,
Ды мая ўжо – не кружыцца.
Так хачу я цябе абдымаць,
Так хачу я цябе цалаваць,
Так хачу я цябе...
17. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126081700184