Аквапарк
А ў ёй народ, спякотаю стамлёны.
Куды ні глянь - паўсюль атракцыёны,
Каб трапіць - узнікае чарада.
Выходзяць і заходзяць людзі ў лазні,
Вадою змыўшы бруд пустых клапот,
А разам з тым, вядома, змыўшы пот -
Аб гэтым пры сустрэчы падрабязней.
Пяць тых гадзін праходзяць як адна,
Пакінуўшы на сэрцы асалоду,
А ў думках мроі паўтарыць прыгоду,
Адчуць той водар шчасця і да дна
Разбавіць ім у кубках нашых каву,
Расправіць плечы - добры быў массаж.
Карціна - хоць нясі на вернісаж,
Купанне атрымалася на славу.
Свидетельство о публикации №126081605146
Мирко Маев 16.08.2026 17:49 Заявить о нарушении