Дауным-дауно сабе я не належу...

***
Даўным-даўно сабе я не належу.
А мне належаць вершы і радкі,
Якія, я сябе надзеяй цешу,
Гараць у душах, нібы аганькі.

Я сам увесь паэзіі належу,
А мне належаць сад і агарод,
Яшчэ – мансарда: я яе, як вежу,
Займаю, каб углядвацца ў народ.

Да ліку тых, хто брэша, не належу.
Належыць ведаць, праўду я пішу.
Калі яе я прама ў вочы рэжу,
Дык раню асабістую душу.

З мяне сягоння ўсім сябрам належыць...
І нават тым, хто і рубля не даў.
За тое дзякуй ім, што хоць манежыць
Ніводзін з іх ні кропелькі не стаў.

16. 08. 2026 г.


Рецензии