Садзiцца дзень
Пастух кароў пагнаў дадому.
І ясны месяц выглянуў між крон,
Адкуль узяўся раптам — невядома.
Дзень падарыў надзею, дараваў грахі,
Ахвяраваў святла для нас нямала —
Ад ветру не хаваўся ў лапухі,
Стрываў дажджоў калючых ён навалу.
Пакрыўджаным усмешкай дапамог,
Знайшоў парадзіць што, знайшоў час для малебны.
Сабраў, як золата, ён лісце ля дарог,
Памаладзіў расой густы зялёны ельнік.
Асенні дзень сабраўся ад’язджаць.
Яшчэ раз азірнуўся... Памаліўся.
Хацеў, відаць, дабра ўсім пажадаць,
Пакуль дыск сонца за ўслон не закаціўся.
Свидетельство о публикации №126081602625