Дзень нараджэння. Што гэта такое...

***
Дзень нараджэння. Што гэта такое?
Часу – няма, бо аднолькавы час.
Толькі жыццё, як імгненне зямное,
Важнае нешта ўсё ж значыць для нас.

Толькі жыццём вымяраецца час наш –
Ён то крывавы, то мірны амаль.
Неба вясновага ціхая яснасць,
Чыстага ў небе блакіту эмаль.

Джаліць нас час, і хварэем, старэем.
Цэнім яго, калі мала зусім.
Ад непазбежнасці смерці нямеем.
Толькі жыццё наша – перад усім.

Дзень нараджэння. Што гэта такое?
Гэта, калі там над борам мігне
Нешта, як зорка, святло залатое,
І адлюструецца ў чорным акне.

15. 08. 2026 г. у 21. 15, калі паліваў агарод.


Рецензии
Юрый Елiсеевiч, з Днём нараджэння! Няхай жыццё вымяраецца не гадамі, а светлымі імгненнямі, людзьмі побач і тым важным, што сапраўды мае сэнс. І няхай над тваім «борам» яшчэ доўга свеціць тая самая залатая зорка… Абдымаю! ❤️

Павел Голушко   16.08.2026 13:19     Заявить о нарушении
Вару варэнне на Дзень нараджэння...
Склад: парэчкі чырвоныя, агрэст, тыбецкая маліна, ажына.
500 грамаў цукру на 1 кілаграм ягад.
Такое смачнае, што ў рот не ўзяць!
Дзякуй, Павел Міхайлавіч!

Юрий Боровицкий   16.08.2026 14:35   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.