Мой конь

Навязаны звонку царквы агароджы
  Конь белы мой, хуткі, надзейны, прыгожы.
Адлегласць прабег ён вялікую ранкам,
  Еў толькі праменьчыкі сонца пад ганкам.
Гумовыя мае, дарэчы, падковы -
  Патрэбны такія - і не выпадкова
Люстэрка ён мае, каб мне на дарозе
  Спадручней было пры яго дапамозе
Якіясьці бачыць абставіны з тылу.
  Конь мае чатыры аж конскія сілы,
Дзве мае педалі, ліхтарык і раму,
  І кош, і сядло, і ланцуг ёсць таксама.


Рецензии