Залiвае сонцам сад...

***
Залівае сонцам сад
Жнівеньская раніца.
Азіраюся назад:
Сонца ў небе плавіцца.

Залівае сонцам сад
Пад гарой зялёнаю.
Азіраюся назад
На гару ўлюбёную.

Так хаджу з канца ў канец
Жнівеньскаю раніцай,
Саду любага тварэц,
Сад са мной вітаецца.

Залівае сонцам сад,
Яблыні, ігрушы,
А раса свой зарапад
Паступова сушыць.

Азіраюся назад:
Толькі б не параніцца,
Калі так натхняе сад
Жнівеньскаю раніцай.

15. 08. 2026 г.


Рецензии