Не вораны прастор, аблога думак...
Ёсць у паэта свой аблог цалінны...
Аркадзь Куляшоў
Не вораны прастор, аблога думак...
Паэт, жыві і для людзей пішы.
Тваіх пачуццяў глыбіня і сума
Няхай бальзамам будуць для душы.
Няхай квітнее твой пяшчотны стыракс,
Няхай твой націск стрымлівае зло.
Няхай спявае, не сціхае ліра,
Каб рамяство быллём не парасло.
Адказным будзь, і не блудзі ў цямноце,
І чытача ў яе не завядзі,
І новы верш у новенькім блакноце
Пішы, нібыта ён такі адзін.
14. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126081401788