На сцежцы Божай долi

Паветра піша летапіс жыццёвы,
Сплятае нашы ўсмешкі дзіўнымі вянкамі.
Аздобіць Сонца, бы лістом лаўровым,
Ліюцца промні на прасторы ручаямі.

Яно заўважыць і турботы, й слёзы,
Рупліва сабірае жменяй у аблокі.
Дажджлівыя распусцяць яны косы…
Мароз-штукар разбудзіць, расцалуе шчокі.

Паветра чуе дабрыню у сэрцах,
З пяшчотаю лугі аблашчыць і палеткі,
Закружыцца пад жартаўлівасць скерца,
Бо жарт з напевамі спрадвеку душам лекі.

Хвалюе неба чэрствасць і бяздушнасць,
Чарнеюць хмары, апускаюцца да долу.
Паветра цісне, кліча сэрцам думаць,
Звярнуць свой шлях на грунт, дзе сцежка Божай долі.

На ёй не прыжываецца нянавісць…
Паветра хвалямі сваімі вучыць згодзе.
Духоўны свет на сцежцы Боскай правіць,
Якое зерне сёння кінеш — заўтра знойдзеш.


Рецензии