З чацвёртага па восьмы клас...

***
З чацвёртага па восьмы клас
Вучыўся ў школе – панскім доме.
Двухпавярховы быў каркас
Між ліп стагодніх у праёме.

Былі жывыя паграбы,
Куды ссыпалі бульбу пану,
Дзе пан саліў свае грыбы,
І парк вакол, усё па плану.

Вядомы род Лісоўскіх жыў
Калісьці пры прыгонным праве.
Парадак тут у пана быў
У хаце, парку і дубраве.

Паны ўцяклі, пасля паноў
Настаўнічаў Іван Шамякін,
Пісалі вершы Башлакоў
І Ніна Шклярава – пісакі.

І я таксама пачынаў
Свой творчы шлях літаратурны:
Пра вёску вершыкі пісаў,
Як і цяпер пішу, з натуры.

З чацвёртага па восьмы клас
Вучыўся й я – у гэтай школе,
Якая, як іканастас,
У памяці жыве міжволі.

13. 08. 2026 г.


Рецензии