Золотая косовица. 5 глава. Тост и речь деда Миши
Надышоў урачысты і радасны час:
Тамада па кілішках пітво разліваў.
Дзядзька Коля ў кружку, разам з кожным з нас,
І, па даўнім звычаі, тост шчыра падняў.
Машэрава з вельмі вялікай павагай
Ён каля вогнішча ўслых успамінаў:
Той на крылатай машыне, з адвагай,
Раптоўна, як гром, сярод дня завітаў.
Тым самым ён жаху нагнаў на людзей,
Але ўсё далей бы па маслу пайшло.
І гутарка з імі лілася прасцей,
І хваляванне ўсіх у момант знясло.
Напрыканцы ён «дзякуй» сялянам сказаў,
Далоні касцоў, што стаялі бліжэй,
Ён моцна, па-простаму, шчыра пажаў,
І стала ад словаў на сэрцы святлей.
Услед за ім люльку тытунем набіў
Наш дзед Міхайла і ля вогнішча стаў.
Як самы старэйшы, паважна ўздыхнуў,
Кашлянуў у кулак і прамову пачаў:
«Што выкажу я вам сёння, сынкі?
Нам зямля сакавітага сена дала!
Дай бог, каб пагодныя блізка дзянькі
Паслала нам неба, і праца пайшла!»
Затым ужо чарка па крузе паплыла,
І песню пра козака сумна зацялі,
І жарты сыпаліся ў цемры без чысла,
І даўнія крыўды па вадзе сплывалі.
Працяг чакайце ў 6 главе
Свидетельство о публикации №126081207109