Жыццё, як той цягнiк
Праявіцца і набірае хуткасць.
Шукае рэйкі, каб свой шлях наладзіць,
Бяжыць за ветрам, ці вятрам насупраць.
Бывае сцішыць рух на нейкі момант,
Прыпыніцца зрабіць глыток паветра.
Ды зноў прыбавіць хуткасць, як вядома,
Спяшае сеяць пакуль знойдзе цемра.
Вагоны напаўняюць справы, рэчы —
Уздымуць ці застопараць калёсы.
Духоўны скарб — на крылы нас, дарэчы,
Надзея з верай лашчацца ў нябёсах.
І невядома як, калі хто стрэлку
Перавядзе ў напрамку да тунэлю.
Бывае сцішыцца прад тым як рэйку
Паверне ўбок. А можа — як пад хмелем.
На хуткасці вялікай без прыпынку
Направіць шлях да жарала, што ў змроку.
Падорыць родным чорную хусцінку,
Прыпыніць мары і паставіць кропку.
Адзін прамчаўся і пакінуў поле,
Красуючае коласам жытнёвым.
Другі — пажухлы ліст у наваколлі,
Куп`ё, лазняк з балотам асаковым.
Свидетельство о публикации №126081203157