Суседка росцiць Эксiбiшэн...
Суседка росціць Эксібішэн,
Цыбулю, што на кілаграм.
Паэт пра гэта вершы піша
І п'е ў альтанцы свой "Агдам".
І кавуны суседка росціць,
І кукурузы цэлы рад.
У Інстаграм бы ўсё запосціць,
Які ў маёй суседкі лад.
Сланечнік буйна калахуе
Пад ветрам жнівеньскім сухім.
Яна ад радасці танцуе,
Як над шашлычніцаю дым!
Растуць пад плёнкай баклажаны
І набіраюць свой блакіт,
А пад бярозамі бананы,
Сезона бархатнага хіт!
Адно што бульба пачарнела,
Саракаднеўка, яе маць!
На фітафтору захварэла,
Амаль няма чаго й капаць.
Суседка росціць Эксібішэн
І з фіялетам базілік,
А я вару варэнне з вішань
І ў каўбасу крышу часнык...
12. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126081202361