Ах, ранiца туманная...

***
Ах, раніца туманная!
Ах, лецейка, бывай!
Ідзе ўжо восень рання –
У яблыневы рай.

На Прамяністай яблыні
Вісіць цяжар пладоў
І сад мой пахне травамі
Ўсвядомленых гадоў.

А сёння зноў з Малінаўкі –
У росную траву –
Упалі журавінамі
Два яблыкі... Жыву

І п'ю настойку гойную –
Мой яблыневы рай
І восень, яшчэ мройную,
Як мой свабодны Край.

11. 08. 2026 г.


Рецензии