Я вярнуся, Беларусь

Край прыгожы, край азёрны сінявокі.
Белай казкай над прасторамі аблокі,
Каля ціхай паміж лозаў ракі
Вачанятамі нябёсаў  васількі.

Над палессем ляціць белы бусел.
Я вярнуся дадому, вярнуся
Землякам да зямлі пакланюся.
Басаногай дзяўчынкай вярнуся.
Землякам да зямлі пакланюся,
Я вярнуся, Беларусь, я вярнуся!

Незабыўныя цудоўныя мясціны.
А народ які руплівы і гасцінны!
Тут спрадвечныя мае карані,
І сяброў сапраўдных шмат ёсць, і радні.

***
Большое спасибо Лене Василёк за прекрасную музыку на это стихотворение и великолепное исполнение.


Рецензии