Ёсць адна каштоунасць
Разлучэнне з любым — час выпрабавання.
Кожная хвілінка нібы цяжкі сон.
Пазіраеш ў вокны, як ў якім насланні,
Позіркам шукаеш: ці не крочыць ён?!
Рэчы ёсць, прысмакі, дабрабыт у хаце,
Ды сумуе сэрца, думкі ў даль бягуць,
Бо не можа любы словамі парадзіць,
Бо здалёк не можа ў справах падмагнуць.
Ў гэтым жорсткім свеце, з горам самасейным,
Дзе усюль разлікі, дзе падступнасць слоў —
Ёсць адзін ратунак: чалавек надзейны.
Ёсць адна каштоўнасць: шчырая любоў.
Восень на падступках, халады, туманы…
Ўжо буслы не ходзяць важка па жніўе.
Побач з ганкам — дрэўца, што садзіў каханы,
Прыхінусь — пажалюся, чым душа жыве. .
Раскажы, рабінка, як ён там, ў далечы,
Хворасці-кручыны дух не апяклі?
Я палю начамі перад лікам свечы,
Каб з сумленнем людзі оплеч з ім ішлі.
Адкажы, красуня, дзе знайсці нам выйсце? —
Разам быць уцешней ў карагодзе дзней!
А ў адказ рабіна прашаптала лісцем:
— Ягады ад сцюжы робяцца смачней.
Свидетельство о публикации №126081105030
Очень круто! Молодец!
Хорошего дня!
С уважением,
Лопатина Марина 12.08.2026 08:13 Заявить о нарушении
Рада твоему отклику)
Да, вот накропала вчера, - было чуть времени свободного. Праздник же, особо не работаю в праздники. Хватило бы сил работать хотя бы в будни. ) Грустно как-то на душе, много в этом мире разлук( И песня получилась такая.
Спасибо тебе за отклик. Мне приятно)
Будь счастлива.
С теплом,
Алина Вельдж -Вторая Страница 12.08.2026 08:47 Заявить о нарушении