Мясцовая мова

Тут словы больш прыемныя, ласкавыя.
   Тут пішацца заўсёды так, як чуецца.
Размовы кожны дзень у нас за каваю,
   Размовы ў час сустрэчы дзесь на вуліцы.
Адкуль жа ўзнікла наша мілагучная?
   Адказ звычайны: жыхарамі простымі
Стваралася свая, народу зручная,
   Стагоддзе не адно, прайшоўшы вёрстамі
Яднання то з літоўскаю, то з польскаю,
   Яна нарэшце статус свой засведчыла,
Не знішчана дасюль рукою жорсткаю
   Ні з кніжак, ні з музея краяведчага,
Каб і нашчадкам нашым стала роднаю,
   Каб не зрабіць памылку гістарычную.
А мы не згодны з думкаю ніводнаю,
   Абражваюць што мову нашу зычную.
   


Рецензии
На жаль, беларуская мова па класіфікацыі ЮНЕСКА адносіцца да катэгорыі ўразлівых. А гэта першы крок да вымірання.:(
І ўсё ж такі, найбольшая карэнная сувязь у нас з рускай мовай.
Чаму гэта не адзначана ў вершы?А наогул твор спадабаўся.
Дзякуй,Саша!

Татьяна Василевская 2   17.08.2026 20:17     Заявить о нарушении
Спасибо, Таня! Русская в ритм не вписывалась, а писать "з расейскаю" посчитал несколько неправильным.

Саша Веденеев   18.08.2026 08:38   Заявить о нарушении