Сонечна. Недзе плюс дваццаць...
Сонечна. Недзе плюс дваццаць.
Бульбу патрэбна капаць.
Мне ўжо даўно не сямнаццаць,
Каб такі дзень прагуляць.
Сонечна. Ветрык лагодны
Трэпле асінам лісцё.
Жнівеньскі дзень мой пагодны
Трэба пражыць, як жыццё:
Бульбачку кошыкам знесці,
Потым яе прасушыць,
Што захаваць, а што есці.
Так трэба дзень мой пражыць.
Сонечна. Жніўна. Прыгожа.
Першы з бярозы лісток
Падае, танчыць... А, можа,
Ён для кагосьці пачатак,
Ён для чагосьці выток?
10. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126081002512