Абрад варажбы

У свеце месяца на спадзе
Сава лунае міма хат.
У драўлянай лазні старай
Дзяўчаты чыняць свой абрад.

Паміж жывых і духаў мёртвых
Няма ніводных абразоў.
Крыжоў на целе асцярожных,
Сабраных у косы валасоў.

Пад гукі снежнай завірухі
Запалена адзіная свяча.
Чакае ў глінянай місцы
"Нямая" з калодзежа вада.

Дзяўчаты праз вады люстэрка
У думках клікаюць свой лёс,
Калі над полымем у лыжцы
Кіпіць і плавіцца ўжо воск.

З глухім шыпеннем застывае
Ў ледзяной вадзе чаўнок,
І з цёмнай глыбіні стварае
Карункаваты каўтунок.

Ён на сцяне драўлянай адкідае
Ад полымя трывожнага свячы
Дзівосны вобраз –чорны цень,
Які тлумачыць змены ў жыцці.

Пярсцёнак – хуткае вяселле,
Калыска – то прыбытак у сям'і,
Крыж – выпрабаванні і хвароба,
А кроплі – багацце ад зямлі.

Звычай таемны завяршылі.
Абдумвае кожная свой лёс .
Кубкам ціха свячу накрылі,
Ў маўчанні выйшлі на мароз.

Так спраўляліся абрады,
Каляднай ночы варажбы.
Цяпер на беларускіх землях
Блукаюць продкаў галасы...
____
Музыкальный вариант
https://t.me/morkovkin_music/57


Рецензии