Спее лясная ажына...

***
Спее лясная ажына,
Чорныя кроплі вісяць.
Грэе мне сэрца Айчына:
Лес мой, палі, сенажаць...

Водар тых ягад з кіслінкай
Зноўку вяртае мяне
Ў бор, дзе блукаў я з карзінкай
Ў роднай маёй старане.

Мама варыла варэнне
З чорных як глеба ажын.
Жнівеньскі дзень нараджэння
Ў лесе праводзіў адзін.

Зараз таксама імкнуся
Ў лесе правесці свой дзень,
Дар дарагой Беларусі
Ўдзячна пакласці ў кішэнь.

Хутка пайду па ажыны,
Будуць ажыны, ці не.
Трэба аддзячыць Айчыне,
Што не кідае мяне.

08. 08. 2026 г.


Рецензии