Што ёсць жыццё?
Ноччу была магутная бура. Раскалоліся дрэвы ў парку. Смутак і салодк водар дажджу. Дзівацтва. Шлях у Касцёл. Жыццё дагарае часа праз слёзы палымяныя нябёсаў. Што ёсць жыццё? Што ёсць трыванне веры. Дзе ёсць любоў душы. Ноч, шквалісты вецер. Маланкі. Уздых грымотаў. Любоў вечная і самотна назірае за ўспамінам прыроды. Дзяцінства.сум думаў і сум вясны..
Цнатлівае неба ранне.
Цнатлівае неба туга.
Дзе ёсць крыжа трыванне.
Дарога, святло. Нотр Дам.
Цнатлівыя згадкі лілеяў.
Цнатлівыя зрэнкі сноў.
Душа самотна хварэе.
Гэта трыванне ізноў.
Багіня Заашт і гікея.
Багіня вясны і красы.
Гэта credo нікейства
Паверг Бог для сонца вясны.
Чаканне паланне і цнота.
Паланне лотаса . Бог
Дзе Будда скрывае самоту
Я плачу ля Езуса ног.
Разарваць?
Споведзь : сум буддызму з хрысціянствам.
Твой Твар – Белакрывлае ранне.
Твой твар – агорнуты сум.
Чаканне і неба паланне.
Трыванне . Агорклы тлум.
Твой твар – адзінота веры.
Твой твар – самота гадзін.
Я вершы аддала паперы.
Ува мне таямніцы знайдзі.
Паланне маёй маладосьці.
Паланне мрояў са шклу.
Госьці на сэнсах свядомасці.
Трыванне ў белым я верай крану.
Пагаслае сонца лунае.
Пагаслае сонца маўчыць.
Трыванне вясну выгукае.
Любоў як кветка гучыць.
Агонь незямной нерухомасці.
Агонь сакавітай красы.
Я прагну жыцця і пакорнасці.
Рысы любві. Боль вясны.
Спачылы ўспамін і вызнанне.
Спачылае лета тугі.
Душы жывое прызнанне.
Рэчкі святой берагі. Беларускі крыж праваслаўе. Спасі і сахрані. Але ў мяне каталіцкі рымскі крыж Чанстахова. Як мне пісаць. Як я ахрышчана ў Касцёле? Ці пісаць як падрыхтоўку да хрышчэння. Самае вялікае гэта каталіцкія іконы але ёсць шмат праваслаўных ікон вышывак. Гэта звязана з падрыхтоўкай да канфірмацыі пад час урока хімііі. Я і на курсах па журналістыцы напісала артыкул пра бацюшку і яго сям’ю Нікалая Саучука. Беларусь сёння. Я прыняла таінства канфірмацыі з іменем Анастасія. Ці не грэх гэта такія пошукі сябе.. але я пахрышчана ў Касцёле.. Прымала Камунію, хадзіла да споведзі. Перастала маліцца на ружанцы. Грэх. Вялікі. Багародзіца любіць малітву. Божа, памажы мне.
Свидетельство о публикации №126080705463