Золотая косовица. Глава 4. У костра с молодежью

Глава 4. Ля вогнішча і моладзь

Дзядзька Пятро ўжо шчыра для ўсіх кашаварыў,
З кастрышча ў сіняе неба павеяў дымок.
Свежаніна на тоўстай патэльні заграла,
І ад бульбы пабег па вадзе густы парок.

Юшка рыбная шчодрым блішчэла тлушчом,
І ў кацялку бурбалкамі даўно закіпала.
І кампанія знатна, сакрэтна, цішком,
Самагонку ў цяньку ўжо сабе смакавала.

І вось ужо стукнуў той сытны нам час,
У лагеры людзі ў момант ажылі.
З вясёлым і радасным гоманам ураз
Касцы з куранёў да агню спяшылі.

Ля вогнішча паціху старэйшыя сышліся,
У круг усе каля стравы з крэхтаннем прыселі.
А моладзь панура там збоку хісталася,
І копчыкі трымалі, што дужа балелі.

Хлапчукі шмат вёрст зранку ўскач праскакалі,
На голых хрыбтах вараных сваіх коней.
Ды скуру далікатную ў кроў паздзіралі,
Аж нылі і крыж, і суставы ад гоней!

Ад болю круціліся, ціха стагналі,
Каб жальбу юнацкую ў сэрцы хаваць.
Бацькі ж спадылба на хлапцоў пазіралі,
І самі сурова старалісь маўчаць.

Ад таго болю хлопцы твары змянялі,
І стогн нечаканы ніхто не пачуў.
Дзяды ж галовамі сівымі ківалі,
І нехта між імі тужліва ўздыхнуў.

Працяг чытайце ў 5 главе.


Рецензии