Жыццёвае рэха

Жыццё то лашчыць, а то б`е наводмаш —
У марах выкрасліць з жыццёвай стужкі.
Ды толькі рэха нашы думкі зводзіць,
Прагорклае пітво нас доўга кружыць.

Бяжым, шукаем новую дарогу,
Спяшае рэха наўздагон за намі.
Як прывід каля нашага парога
Узнікне, зацярушыць шлях снягамі.

Не збегчы ад сябе — цяжар у сэрцы,
Сабою нашу будучынь фарбуе.
Былое б як урок жыццёвы змерыць,
І мудра патушыць той крыўды буру.

Святлом другім заззяе шлях і лёс наш,
Магчыма, дзякуй скажам тым няўдачам,
З якімі развіталіся так слёзна —
Жыццё было б другім, пайшло б іначай.

Наўрад знайшлі бы сцежку лепшай долі,
Бо дзве шырокія дарогі — дзіва!..
Забуксавалі бы у гурбах солі,
Лёс зблыталі бы свой з чужым, мажліва.


Рецензии