Мы знiкаем, i знiкае мова...
Мы знікаем, і знікае мова.
А ці стане ўнук мой беларусам?
Не, не стане, бо яго аснова –
Грошай абезмоўленых спакуса.
Ён пляваць хацеў на гэту мову,
Ён хацеў бы жыць, як алігархі.
Грошы ім паложаны ў аснову,
Толькі гэта яму важна – архі.
Каб не працаваць яшчэ пры гэтым,
Не напружваць вельмі свае жылы,
Ездзіць кожны год зімою ў лета
Да сканчэння веку, да магілы.
Што яму манкурту тая мова?
Ён сябе не лічыць беларусам.
Ён за грошы да ўсяго гатовы,
Нават стаць карэлам ці тунгусам.
Беларусам ён ужо не стане,
Бо не хопіць духу намаганняў.
Ў беспрасветным будзе жыць тумане
І скакаць, як хвосцік той баранні.
Мы знікаем, і знікае мова.
Ды было ў пачатку ўсё-ткі Слова.
06. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126080602450