Чалавек - залатнiк на планеце

Блукаю па вуліцах шумных, насустрач
Халодныя твары, паблёклыя вочы.
Нацягнуты вусны, як быццам бы струны,
Адзенне у колерах, скрадзеных ў ночы.

Прамень цераз хмары вітаецца шчыра,
То шчокі казыча, то скокне па вейках.
У марах зняць вэлюм журбы ды на крылах
Разнесці гармоніка спеў без жалейкі.

То скача, то зморыцца, зойдзецца плачам,
Касцёр то распаліць, то ветрам задуе.
Як свет разбудзіць ды зрабіць яго зрачым?
Святлом як напоўніць і сэрцы, і думы?

Убачыць як вочы смяюцца прасторам,
Расходзяцца промні ля іх — сонца дзеці.
Урокі надзеі прыняць ад “учора”,
Пазнаць: чалавек — залатнік на планеце.


Рецензии