Вiры

Па вадзе расходзяцца кругі.
З’ела цемра рэчкі берагі.
У цішы начной я варажу,
На ваду з надзеяю гляджу.

Чорны колер, вір у віры.
Лёс схаваны да пары.

Зоркі яркія гурбой
Назіраюць за ракой.
Сцежка свету на вадзе
Напрасткі ў вір вядзе!

Чорны колер, вір у віры.
Лёс схаваны да пары.

Цяжка дыхае рака.
Ночы вязкая смуга
Сцеле морак над вадой,
Ноч яднаючы з бядой.

Чорны колер, вір у віры.
Лёс схаваны да пары.

Круціць, верціць вір кругі.
Бераг тут, а там другі.
Маладзік, як абярэг.
Забяры, рака, мой грэх!

Чорны колер, вір у віры.
Лёс схаваны да пары.

Ружавее небасхіл.
Моц губляе першы вір.
Бачны сталі берагі.
Заціхае вір другі.

Сонца кола ўгары.
Не адкрылі лёс віры.


***
P. S. Oleg Sovothy    https://suno.com/s/mCvmS6GXTXnYEbnr


Рецензии