Жнiвень. Ноч. I парнае паветра...

***
Жнівень. Ноч. І парнае паветра.
Цяжка дыхаць. Лёгка – не пісаць.
Спелы яблык – восені прыкмета,
А яе нядоўга ўжо чакаць.

Хтосьці варыць першыя ажыны,
Пах імкнецца ўліцца праз акно.
Жніўня ноч заве на імяніны –
Піць з ажыны чорнае віно.

Цвыркуны трашчаць, маўчаць цыкады –
Інвазійны ненажэрны клоп,
Нібы і яны таксама рады
Баляваць да восені нон-стоп.

03. 08. 2026 г.


Рецензии