Калi ад сялянскага быту тамлюся...

***

Калі ад сялянскага быту тамлюся,
Духоўнага быту шукаю заўжды,
Блукаю ў палях і лясах Беларусі,
Ад быту штодзённага сэрцам пусты.

Паэзія мне не дае тады быту,
Але не багемны паэзія быт.
Паэзія – гэта бяздонне блакіту,
Хоць нават за хмарамі недзе блакіт.

І ён такі ясны, такі бестурботны,
Нябесны, таемны, спакойны, як сон
Пасля хоць і цяжкай патрэбнай работы.
Блакіт – гэта песні ў душы перазвон.

04. 08. 2026 г.

Быту не даваць – не даваць спакою. – Заўвага аўтара.


Рецензии