Холад слова
Як схованка для раненага сэрца.
Прытулак для душэўнага зацішша,
Ад новых ран душа схавацца рвецца.
Хаваемся і дабрыню блакуем,
Марозам колкім ранім, словам грубым,
А яго холад часта ў спрэчцы з куляй.
Саромемся, як віхрам боль закружым.
Схавацца за забрала ў адзіноце —
Душу аддаць на вечныя пакуты.
Яна баліць, каб крылы даць па слоце
Прайсці. Штуршок распутаць ўрэшце путы.
Не старгаваць ухмылку за усмешку —
Палечыць боль цяпло і чалавечнасць.
Ярлык на люд увесь не вешаць ў спешцы,
Душу без веры лёгка так скалечыць.
Свидетельство о публикации №126080403147