Спадчына

Нам засталася спадчына
Янка Купала

Спадчына - гэта бусел у небе,
Прысады і гоні, рэчка і плёс,
Спадчына - гэта ўзоры на глебе,
Што восеньскім ранкам пакінуў мароз.

Спадчына - гэта грыбы на паляне,
Цёмная пушча, малінаўкі крык,
Спадчына - гэта золак румяны,
Ранішні шчэбет птушак лясных.

Спадчына - гэта вясковая хата,
Весніцы, пуні, гулянкі ўначы.
Спадчына наша вельмі багата,
Наша задача - яе берагчы.

Калі вецер вайны над зямлёю засвішча,
Ці калі вы ўбачыце дым пажарышча,
Не маўчыце, ўстаньце!
На гэты прыгожы сусвет
Вачыма дзіцячымі гляньце!

Бараніце зялёную нашу планету,
Калі страцім яе, не даруюць нам гэта!
Беражыце цудоўную нашу краіну,
Мы яе захаваць для нашчадкаў павінны!

І не можам пакінуць мы нашых нашчадкаў
Без крыніцы, якая аж свеціцца ранкам,
Без буслоў, якія заўжды прылятаюць,
І без кніг, якія студэнты чытаюць!

Назаўсёды нам дадзена родная мова,
Беларускае трапнае яркае слова,
Зберажом нашу спадчыну разам, супольна,
Будзем жыць у нашым краі спакойна і вольна.


Рецензии