Час дзяцинства
Радуюць узоры аканіц,
Нізка-нізка ластаўкі лятаюць,
Адчуваю водар ад суніц.
Час дзяцінства! Як цябе не ўспомніць!
Ты заўсёды ў памяці маёй,-
Свет, які прабіўся праз ваконца
І паклікаў шчыра за сабой.
Выйду з хаты ранкам у надворак,
Белы рассцілаецца туман.
Яблыкаў празрыстых, быццам зорак,
Сабяру ў скрыню пад паркан.
А ўвечары такая ціша,
Ад яе ў вушах нібы звініць.
Рэчка квола берагі калыша,
А над ёю белы гусь ляціць.
Быў садок цудоўны ў бабулі,
Ружы і півоні ў ім раслі.
Як жа хутка тыя дні мінулі,
Колькі шчасця ў лёс мой прыняслі!
Той чароўны час, пяшчотна-мілы,
Буду кожны дзень успамінаць.
Ён ў маім жыцці дае мне сілы
Ў нянасці на зямлі стаяць.
Свидетельство о публикации №126080401554