Навагодни карагод

Ў белым вэлюме прырода,
Горад спіць ў чароўным сне.
Сёння дзень апошні года,
Вельмі скора ён міне.

Як сняжынкі пралятаюць -
То назад, то ўпярод!
Атрымаўся - не іначай -
Навагодні карагод.

Упрыгожыўшы высоты,
Сонца выйшла незнарок,
Паглядзела на сумёты,
На дамы і на каток.

І праменьчыкі зажгліся -
Снегавыя ліхтары,
З ветрам іскры пранясліся,
Ўсё на радасць дзетвары.

Дома шумна і неяк дзіўна,
Ёлка штучная стаіць.
На убраных ужо галінах
Ўсё гарыць і зіхаціць.

Хутка свята распачнецца,
Ўсе чакаюць цэлы год,
Ў доме, ў горадзе, здаецца,
Навагодні карагод.


Рецензии