Жалейка

Мне нявесела сягоння,
Нешта суму не суняць,
Дык вазьму жалейку ў рукі
Ды пачну хутчэй іграць.

Эх, жалеечка-жалейка,
Тоны звонкія твае,
Ты пяеш, як салавейка,
Толькі часу не стае.

На вяселлях ты іграла,
Весяліла ўсё сяло,
Пастухам дапамагала,
Хутка з песняй стадка йшло.

Вельмі хораша іграеш,
Можна пець і танцаваць,
І настрою дабаўляеш,
Трэба сум і забываць!


Рецензии