Адзвинела лета

Адзвінела лета жураўлямі,
Адквітнела ў шэрані далін,
У далечыні за паплавамі
Пунсавеюць гроны арабін.

Едзе восень сумна на калёсах,
Плача дробнымі дажджамі на рацэ,
Белыя лілеі ў доўгіх косах,
Слоік журавінаў у руцэ.

Мокры золак, нізкі і туманны,
Пахне сырадоем і кастрой,
Ў лесе, лузе, полі, на палянах
Дамінуе восеньскі настрой.

Край мой ціхі, любы і прыгожы,
Ты адзіны ў сэрцы і ў душы,
Да цябе імкнуся ў раздарожжы,
Ты - крыніца свету у імжы.

Ты цудоўны восенню і летам,
Зіхаціш зімою і вясной,
Ты натхненне дарыш ўсім паэтам
І чаруеш іх сваёй красой.

Ў развітанні адзвінела лета,
І прыходзіць восень на зямлю.
Ў нашым краі шмат красы і света,
Беларусь я родную люблю!


Рецензии