З Мiнску к нам не едуць зоркi...
З Мінску к нам не едуць зоркі
Нават на вакацыі.
Паўз гароды ходзіць толькі
Наша "дэлегацыя".
У Раманаўны ёсць мода
Ці такая звычка:
Яна ходзіць паўз гароды
Ціха, як лісічка.
Галя жаліцца штогод,
Што часнок жаўцее:
"Ці то будзе недарод,
Ці мо так ён спее?"
Ў тэлефон унук глядзіць,
Ў Інтэрнэце шарыць.
Баба побач з ім сядзіць,
Пра людзей гутарыць:
"Давай глянем удваіх
Некалькі мінутак,
Колькі слоікаў якіх
У каго закрутак?"
"А што там у вас расце? -
Паказала кульбай. -
Не, мая шчэ не цвіце.
Ох, у вас і бульба!"
Разглядала агарод
У маёй суседкі,
Дык, відаць, зваліла б плот.
Добра, што там сетка!
З Мінску к нам не едуць зоркі
Нават на вакацыі.
Паўз гароды ходзіць толькі
Галя-дэлегацыя...
02. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126080302823