За маскай
Бывае спатыкаемся на сцежках —
Крывыя часта ды з палогім краем,
Туман, не зразумець: “Арол ці рэшка?”.
Каб зберагчы душу ад мук, не раніць,
Будуем ёй закрытае забрала.
Дзіцячы смех і шчырасць, як наш ранец,
Багіня цемры ў шыфанер схавала.
На вуснах не усмешка, а ухмылка,
У словах шум вятроў і брызгі хваляў.
Душу схаваць — вялікая памылка,
Хавае нас сакрэтная завала.
Пдкупіць люд хутчэй прывабны погляд,
А слова смак пад сахарнаю пудрай
Развее розум з ветрам ў чыстым полі…
Губляем словы, думкі, нашу мудрасць.
Шлях цяжкі, каб заўважыць нам за маскай
Глухое сэрца, хітрую бяздушнасць.
Стрымаць бы словы, як пітво, для смаку,
Спадзе іх солад, маску ціха зрушыць.
Свидетельство о публикации №126080302342