Владей миром...

Як звера – ласкай прывучаеш…
Двух целаў анямелы дослед,
што забываюць слова “досыць”.
Ты мне і ў шчасці, і ў адчаі
бліжэй за дотык!

Употай
             за жыццё не кайся,
мой самы светлы, смелы, строгі!
Як лёсам павядзе дарога,
ты, хлопчык, зноў не вырывайся
з далоняў Бога.

Змагу – і агарну ад болю.
Дазволіш – смешна і нялоўка
да сэрца прыкладу галоўку.
Валодай мірам, і не болей,
Валодзік, Воўка!..




2021


Рецензии