Кроплямi спелай калiны...

***
Кроплямі спелай каліны
Зоркі над жніўнем гараць.
Зоркі любімай Айчыны
Ў жніўні таксама не спяць.

Кроплямі спелай каліны
Вышыты чорны абрус.
Зоркі любімай Айчыны
Любіць душой беларус.

Кроплямі спелай каліны
Зрынуцца зоркі на дол.
Зоркі любімай Айчыны
Падаюць кроўю на стол...

02. 08. 2026 г.


Рецензии