Растаплю лёд халодны

Паміж намі застыла сцяна ледзяная,
Аддаляе, туман закрывае твой вобраз.
Сэрца промень вясновы за цемрай шукае,
Каб у жменю сабраў тваю крыўду і слёзы.

Растапіў у нутры тваім горыч палыну,
Што нанеслі вятры для глумлівай пацехі.
Не дазволю, каб Лель нашы сэрцы пакінуў,
А зайздроснік-пляткар патанаў ў моры смеху.

Я малітвай душы растаплю лёд халодны,
Тваё сэрца амые ручвом ён гарачым.
Вецер мудры адчыне нам дзверы да згоды,
Там сарокі бясхвостыя ў вечнае спячцы.

Сотні лапцяў стапчу, адшукаю дарогу
Да каханай, што сэрца трымае ў палоне.
Зорнай лентай злучу нашых хатаў парогі,
На агульных карэннях квітнець будуць кроны.


Рецензии