Я хачу
Я жывая , існую на свеце.
Ёсць прапіска ,паветра, кватэра .
Руку цісне мне шчырасці вецер.
Адшчыпну ,як кавалачак здобы,
побач думкі ў радочак паселі .
Абдымацца мне з ім да спадобы .
Прапануе знаёміцца келіх.
Я існую , вітаю на вушка ,
бачыш - месяц праз цемру гутарыць .
Не глядзі, быццам я тая птушка,
у якой памылковыя мары.
Паляці са мной разам праз дзіва,
праз маленькую шчыліну , дружа.
Кажуць зорачкі з неба :
- Счасліва!
І ў прасторы свавольніцы кружаць.
Век бяжыць, не спыняецца-
згодна ,
але поруч імчаць летуценні .
Я існую ў вершах лагодных,
што штодзённа ў новым адзенні.
Свидетельство о публикации №126080103135