У лес пайсцi, калi грыбоу няма...
У лес пайсці, калі грыбоў няма,
Пашвэндацца па сонечных палянах,
Бо неўзабаве доўгая зіма
Павісне ад знямогі – у туманах.
У лес пайсці, калі ніхто не йдзе,
Бруснічныя праверыць баравіны,
Як чырванеюць кроплі дзе-нідзе
Там у штукарскім срэбры павуціны.
У лес пайсці, бо хочацца ісці,
Бо хочацца сысці далей ад тлуму,
І пастаяць ля возера ў трысці,
І думаць там узвышаную думу.
01. 08. 2026 г.
Свидетельство о публикации №126080102947