Мой гонар - птах

Мой гонар - птах ,ён
дбайны і вялікі,
Аб гэтым дзіве я пяю
якраз.
Не ўцякай, мой гаспадар , мой  ліпень ,
мой самы лепшы асалоды час.

Я шчасце  гэта ў кішэні  маю ,
кахання зноўку паўсюль  сцягі.
Я кожны дзень ,як кветачку,   кранаю
і гэты водар родны ,дарагі.

Мой любы месяц справамі гутарыць
ды напаўняе асалодай лёс.
Пяшчоты час ,калі ўзлятаюць  мары ,
калі ля рэчкі пырскі да нябёс.

 Вялікіх і маленькіх спраў суполка .
Жыцця мацнее і мацнее ствол.
Пасля дажджу як зіхаціць  вясёлка.
Мастак прырода  піша   хараство.


Рецензии