Душы гуканне

Калі душы гуканне, раздаецца рэхам,
Самотнай песняй скача па лясных галінах,
Успомнім слепату, дароную  пацехай, —
Рэальнасць замяшчалі выдумкі ў былінах.

Шукае мудра сэрца нашае падтрымку,
Ды толькі страх трымае, рух скаваў ад крокаў.
На слова добрае завею клічам, зіму,
Напой жыццёвы горкі п`ём былых урокаў.

Ілжывы вецер ветразь пагубіў у лесе,
Сабраць яго так цяжка ў зараслях балотаў,
Вярнуць напеў дабра і веры новай п`есе,
Пасыпаць грунт сягоння дзе пануе слота.

Душа гукае ў зараслях глухіх лясістых,
У снах прыходзіць, ветразь сабірае, крылы
Даруе, толькі страх нам шэпча аб карысці,
Дае штуршок, каб раны ў сэрцы зноў занылі.

Давер душы напоўніць хутка ветразь ветрам,
Падхопіць крылы, каб знайшлі мы шлях грунтовы.
Абудзім крок за крокам сэрца шчырым смехам…
Дае няўдача мудрасць нам і дзень вясновы.


Рецензии