Зноу белы матылёк праводзiць лiпень...

***
Зноў белы матылёк праводзіць ліпень.
Чарнеюць вішні, хто не абабраў.
К дварам вяргіні пышныя прыліплі,
А грыбнікі – к дарогам ля дубраў.

Зноў белы матылёк праводзіць ліпень.
Малін апошніх дагарае кроў,
Як у крыніцы – змытая Эдзіпам,
Ці як грахі не змытыя бацькоў.

Зноў белы матылёк праводзіць ліпень.
Усхліп асіны, перш чым зазвінець...
І вершаў не напісаная кіпа,
Якой ужо ніколі не згарэць.

31. 07. 2026 г.


Рецензии