***
Чакаем, чакаем, чакаем,
Святла, што ахiлiць дабром,
спяваючы песнi надзеi,
трывала ў душы беражом
агеньчык святла невялiкi,
ад Бога што есць унутры,
чакаючы Пана ў надзеi
ярчэйшы свет у cэрцы гарыць.
Да святаў Хрыста нараджэння,
так хочацца, каб у душах iзноў
з'явілася моц праслаўлення
Хрыста і да бліжніх любоў!
О, хай бы святла ў нас узровень
і чыстасці сэрца ўзрос,
каб у душах iзноў нарадзіцца
змог даўгачаканы Хрыстос!
Чакаем, чакаем, чакаем,
Святла, што ахiлiць дабром,
спяваючы песнi надзеi,
трывала агонь беражом
У Духу Святым усклікаем
за Збаўцу праславім у душы,
чакаем, чакаем, чакаем
Хрыста ў малiтоунай цiшы.
20.12.2025
адв
Свидетельство о публикации №126073101903