Езу прытулi
мацней мяне да сэрца,
не дазволь вятрам
зла мяне схапiць,
Езу, прытулi
ў Любовi сагрэцца,
i вучы, нястомна,
як блiжнiх любiць.
Езу, прытулi,
калi я прыходжу,
Са скрушаным сэрцам,
бачачы алтар,
Хвалю Цябе, Пане,
за Любоў Святую,
Дзякую, о Божа,
Свету Валадар.
Езу, прытулi,
як дабрэйшы Тата,
Аба, што памылкi
змывае наўпрост,
Езу, прытyлi,
у сцежцы да збаўлення,
у Тым што есць Ты Сам,
Бог Святы, Хрыстос .
Быць з Табою прагну
ў самага сэрца,
таму сэрца просiць:
Езу, прытулi,
Хвалю Цябе, Пане,
што могуць сагрэцца
ў Тваёй Любовi ў Небе
й на сямлi!
30.05.26
Свидетельство о публикации №126073101615