Золотая косовица. Глава 1. Выезд с д. Акулинка

Касавіца. Паэма
Глава 1. Выезд з вёскі Акулінка

1
Лета ў разгар уступае,
Сокам наліцца траве.
Бацька з-пад страхі старанна
Косу сваю дастае.
2
Лоўка яе ён рыхтуе,
Молат спявае ў руцэ.
Маці прыкметна хвалюецца,
Слёзы блішчаць на шчацэ.
3
Клопат у маці звычайны —
Ладзіць у дальні паход.
Хоць на касьбу выязджае
Муж кожны ліпеньскі год.
4
Сэрца у маці сумуе,
Гаспадар пакідае дом.
Ды спагадліва ў кладоўцы
Сала бярэ за кублом.
5
Пляшку схавала і скрутак
Цёплы збірае ў курань.
Зверху фуфайку ўвязала:
Змерзнеш у золкую рань.
6
Ціха нагадвае між іншым:
Пра кашалі не забудзь,
Усё давязі да сядзібы
І па дарозе не муць.
7
Бацька прысеў за сталом,
Ў яешню аладку макнуў,
Чарку з дазволу сужэнкі
Толькі для ладку глынуў.
8
На прызьбе наўмысна спыніўся,
Каб табакерку дастаць.
Дымам салодкім зацягся —
Лепшага дня не жадаць!
9
Дым паляцеў над падворкам,
Крокам павольным пайшоў.
Там, каля крамы вясковай,
Гоман пачуўся касцоў.
10
Косы на сонцы ззяюць,
Клічуць у дальні мурог,
Вёска мужчын праважае
На скрыжаванні дарог.
Працяг чытайце ў Главе 2.


Рецензии