Званiу мне стрыечны унук...

***
                Унуку сястры

Званіў мне стрыечны унук,
Прапанаваў дамову рэнты,
Каб збыў бы дзед кватэру з рук,
А ён каб збыў бы канкурэнтаў.

Званіў мой стрыечны унук –
Мне пажыццёвую даць рэнту.
Такі не думаў: "Дзед – дундук.
Я абдзяру яго дашчэнту..."

Званіў мне стрыечны унук
Ды ўсё цікавіўся пра грошы.
Ну, малайчына! Ну, і жук!
Сумленны, ўважлівы, харошы!

Хто дбае, той і мае штось.
Душой і сэрцам рад за ўнука!
Такога бачу я наскрозь.
Няхай жа будзе мне навука!

30. 07. 2026 г.


Рецензии